Казачніца завітала ў госці да малых барысаўчан
У межах рэспубліканскай акцыі “Чытаем разам, чытаем па-беларуску” у гарадской бібліятэцы №2 адбылася прэзентацыя кнігі сучаснай беларускай казачніцы, члена Саюза пісьменнікаўАлены Масла – “Першая прыгажуня”. Кніга прызнана пераможцам рэспубліканскага конкурсу “Лепшы твор года” у намінацыі “Дзіцячая літаратура” за 2010 год. На літаратурным свяце да ўвагі вучняў была прадстаўлена электронная прэзентацыя творчасці пісьменніцы, адбылося знаёмства з выставай дзіцячых малюнкаў па прачытаных кнігах А.Масла, лялечная інсцэніроўка казкі “Лагодны воўк”. З дапамогай тэатра фланэлеграфіі паказана яшчэ адна казка “Палярная зорка”, а маленькія чытачы бібліятэкі, разам з настаўніцай Таццянай Міхайлаўнай Фаміной падрыхтавалі інсцэніроўку казкі “Балотная кансерваторыя”. Напрыканцы свята дзеці разам з дарослымі актыўна абмяркоўвалі прачытаныя казкі са зборніка “Першая прыгажуня” і выказалі шчырае жаданне сустрэцца з самой пісьменніцай.