Ордэн Дружбы народаў
Суббота, 14.04.2012 15:50. Рубрика: Вершы, Навіны "Вясёлкi"
Не арламі драпежнымі
І не хіжымі львамі
Векапомны свой снежань
Увянчалі мы з вамі.
Рукі ў поціску братнім
Над зямлёю злучыла
Пад штандартам крылатым
Дарагая Айчына.
Серп у еднасці з Молатам
Як ударнікі вахты
Ад якуцкага золата
Да палескае нафты.
Ад вышыняў касмічных
Ды глыбінь акіянаў –
Пазнаём іх абліччы
Мы ва ўсіх сваіх планах,
І ў задумах, і ў мэце,
І запаветным жаданні,
Каб лунаў на Планеце
Сцяг людскога жадання.
Мацавалася брацтва
Нашай вернасці мужнай
Ордэн рыцараў працы,
Орэн рыцараў дружбы!
Васіль Вітка