Брэсту
Суббота, 7.04.2012 00:29. Рубрика: Вершы
Ты з папялішчаў і руінаў
Устаў у велічы жывой.
Тут кожны камень і цагліна
Акроплены тваёй крывёй.
Ты не схіснуўся у знямозе,
Граніцы нашай вартавы,
І першым вырас на парозе,
На дальніх подступах Масквы.
Ты ў першым полымі і дыме
Падняўся ў мужнасці сваёй,
Салдат вялікае Радзімы,
Яе заступнік і герой.
Васіль ВІТКА
“Вясёлка”, 1974, № 5