Жырафа и зебра
У Афрыцы жыла вельмі прыгожая жырафа. Яна ганарылася сваёй доўгай шыяй. Такой не было ні ў каго.
Добра было жырафе. Вось толькі яна не магла дацягнуцца да зусім нізенькіх кустоў. Трэба так згінаць шыю, што, здавалася, яна вось-вось зламаецца. Таму жырафа звычайна не нахілялася, а ела толькі тое лісце, якое расло на высокіх галінах дрэў.
Жырафа стаяла і аб’ядала лісце. Міма прабягала зебра, спытала: “Прабачце, спадарыня жырафа, не маглі б вы падаць мне хоць адну галінку з гэтага дрэва?” “Вядома, магу”, – адказала жырафа і падала зебры некалькі самых сакавітых галінак. “Дзякуй”, – сказала зебра і з’ела адну галінку.
Аднойчы, калі з ежы засталася толькі нізенькая трава, жырафа прыйшла да зебры і папрасіла: “Калі ласка, падайце мне крыху травы”.
“Бярыце”, – адказала зебра і падала некалькі сакавітых пучкоў травы.
Так і пасябравалі жырафа і зебра. Калі было цяжка адной, на дапамогу заўсёды прыходзіла сяброўка.
Юлія БУЙНІЦКАЯ.
г.Мінск, гімназія № 23.