Памочніца
Пятница, 30.03.2012 17:46. Рубрика: Вершы
Агнія Барто
Памочніца
У Танюшы спраў нямала,
У яе работы шмат:
Зранку Таня памагала
Брату есці шакалад.
У акно яна глядзела,
Потым ела, чай піла,
Села, з мамай пасядзела,
Да бабулі перайшла.
Перад сном сказала мне:
– Вы мяне раздзеньце самі,
Я ж прыстала, не магу.
Заўтра зноў вам памагу.
З рускай мовы пераклаў
Сяргей Грахоўскі.
Слоўнічак
Шмат – много
Зранку – с утра
Прыстала — привязалась