Суперзагадка-лагарыф
Літаркі – працаўнічкі,
Літаркі — як цягнічкі,
Складаюцца лоўка
У новае слоўка.
1.
Калі да пэўнай літары
Дапісаць яшчэ літару, –
Атрымаецца назва
Катамарана з трыснягу.
Калі да дзвюх літар
Дапісаць трэцюю, –
Атрымаецца назва
Рачнога жыхара.
Калі да трох літар
Дапісаць чацвёртую, –
Атрымаецца назва месца,
Дзе жыве гэты жыхар.
Калі да чатырох літар
Дапісаць пятую, –
Атрымаецца назва горада,
Які знаходзіцца
Ў Мінскай вобласці.
2
Калі да дзвюх літар
Дапісаць трэцюю літару, —
Атрымаецца крык вароны.
Калі да трох літар
Дапісаць чацвёртую, —
Атрымаецца назва
Часткі дрэва.
Калі да чацвёртай
Дапісаць пятую, —
Атрымаецца адзінка меры
Каштоўных каменняў.
Калі да пятай літары
Дапісаць шостую, —
Атрымаецца від
Спартыўнай барацьбы,
Спаборніцтва па якой
Праходзіла ў горадзе,
Назву якога вы разгадалі.
3
Калі да пэўнай літары
Дапісаць другую, —
Атрымаецца палова
Клічу зязюлі.
Калі да дзвюх літар
Дапісаць трэцюю, –
Атрымаецца назва
Геаметрычнай фігуры.
Калі да трох літар
Дапісаць чацвёртую, –
Атрымаецца назва
І вострава, і дзяржавы.
Калі да чацвёртай
Дапісаць пятую, –
Атрымаецца назва ўзнагароды,
Якую атрымалі нашы спартсмены
На спаборніцтвах.
Уладзімір МАЦВЕЕНКА