Воскресенье, 19.02.2012 22:24. Рубрика:
Вершы,
Навіны "Вясёлкi"
Маленькая сняжынка,
Прыгожанькі ўзор,
Звычайная дзяўчынка,
А мары аж да зор.
І вось у іх сустрэча
На мяккім каўнярку,
Хвілінка і пустэча,
Растаў, няма сняжку.
Секунда сутыкнення,
Сняжынка растае,
Але свае натхненне
Дзяўчынцы аддае.
Марына Буко
Мне вельмi спадабаyся гэты верш!!!!
Цудоўны вершык!!!