Крышку пра кніжку
У гэтай кніжцы сабраліся ці не ўсе нашы звяры і птушкі. Іх гнёзды, сляды і галасы амаль на кожнай старонцы. А зязюля заляцела нават на вокладку. Каб даведацца, адкуль у яе такое незвычайнае імя, пачытайце новую кніжку Анатоля Зэкава “Зязюля Гулюля”.
З празаічных казак вы даведаецеся, чаму птушкі не сівеюць, аб чым сойка крычыць, як чайкі варону ўратавалі, чаму сароку называюць манюкай, адкуль кветкі з’явіліся, калі луг і поле пасябравалі, як нябесная зорка бярозкай стала…
Другі раздзел склалі вершы, лічылкі, скорагаворкі, загадкі. Арыгінальныя па задуме, яны запамінаюцца мастацкімі вобразамі, жывой мовай.
Пазнавальна, займальна, павучальна – так коратка можна ахарактарызаваць новую кніжку Анатоля Зэкава. Гэта выдатная чытанка для дзяцей, іх бацькоў і настаўнікаў.
Вася Вясёлкін