Мой скарб
Воскресенье, 12.02.2012 13:10. Рубрика: Вершы
Артур Вольскі
Мой скарб
Як і кожны ў маёй старане,
Я багацце нязмернае маю.
Ды не ў грошах, не ў золаце – не!
У любове да роднага краю.
Гэты скарб не схаваны ў зямлі,
Не закуты ў іржавай скарбонцы –
Ён вясною з адталай раллі
узнімаецца рунню да сонца.
Не кладзецца ў чырвонцах на стол
І працэнтаў мой скарб не прыносіць.
Ён цяжкімі пладамі
у дол,
Рэха коцячы, грукае ўвосень.
Яго ўбачыш у кожным кутку
неабсяжнай маёй Беларусі
Рады я дружбаку, земляку,
з ім пароўну багаццем дзялюся.
Беларусь!
Узараную,
дымную,
у лістоце бяроз і дуброў –
абдымаю цябе,
неабдымную,
ты – багацце маё і любоў.
Мат яшчэ пуцявіне мне прайсці.
Будуць радасці,
будуць няўдачы.
Але што ні спаткаю ў жыцці, —
Я ніколі
свой скарб
не растрачу.