Суббота, 11.02.2012 21:22. Рубрика:
Вершы
Белага снегу пушыстыя хвалі
Кветкі, расліны, насенне схавалі.
Звонка крычаць вераб’і і сініцы,
Цяжка ім, бедным, зімой пракарміцца.
Мы дапаможам разгубленым птушкам:
Зробім і ў садзе павесім кармушкі.
Уладзіслаў Падрэз