Віншуем лаўрэатаў!
Четверг, 9.02.2012 20:45. Рубрика: Навіны "Вясёлкi"
Рашэннем рэдакцыйнай калегіі
вясёлкаўская прэмія
імя Васіля Віткі за 2011 год прысуджаецца:
пісьменнікам
Расціславу Бензеруку –
за вершы “Беларусачка”, “Бусел”, “Шчупак” (№ 5);
Раісе Баравіковай –
за вершы “Малюнак”, “У двары”, “Раніцай”, “Ліса і Пугач” (№ 6);
мастачцы
Валянціне Чэпік –
за афармленне вокладак “Вясёлкі” (№ 4 – 12) і малюнкі да матэрыялаў пра замежныя краіны (№ 5 – 12).