Уладзімір Ліпскі прэзентаваў новую кнігу «Мужык»
Среда, 8.02.2012 21:15. Рубрика: Навіны "Вясёлкi"
Сёння ў выставачным цэнтры «БелЭкспа», што па вуліцы Янкі Купалы, 27, галоўны рэдактар часопіса «Вясёлка» Уладзімір Ліпскі прэзентаваў сваю новую кнігу «Мужык». Галоўным героем новай кнігі быў выбраны «гонар нацыі» — Аляксей Скакун. Ен змяніў, як казаў аўтар кнігі, мяккае крэсла дзяржаўнага дзеяча на крэсла старшыні трох калгасаў. Ен наш герой. І сення ў яго гонар плылі цеплыя словы, граў месны аркестр з яго роднага Астрамечава (Брэсцкая вобласць). Яны нават песню яму прысвяцілі.
Шмат цеплых слоў сказалі і знакамітыя людзі Беларусі. Гэта і Раіса Баравікова, і Мікола Мятліцкі. Шмат добрых слоў сказалі і ў адрас аўтара кнігі.Пасля прэзентацыі многія госці падыходзілі, каб атрымаць аўтограф Уладзіміра Ліпскага, пагутарыць с Аляксеем Скакуном, разам сфатаграфавацца.
Тут можна паглядзець фотаздымкі з прэзентацыі і фотаздымкі з кніжнай выстаўкі-ярамаркі.