“ВЯСЁЛКА” – ЮБІЛЯРКА
“Вясёлцы”, любімаму часопіу беларускіх дзяцей, спаўняецца ў красавіку пяцьдзесят пяць гадоў. Вы,чытачы “Вясёлкі”, атрымалі 660 дзівосных часопісаў, своеасаблівых кніжак. Гэта бібліятэка дзіцячага чытання – сапраўдны ваш скарб.
Уявіце, тыя, хто чытаў першыя нумары “Вясёлкі”, цяпер ужо самі дзядулі і бабулі, бацькі вашы. “Вясёлка” застаецца жаданым госцем у хатах і кватэрах. Яна, як і даўней, нястомна вучыць чытачоў любіць сваю Айчыну, шанаваць родную мову, паважаць старэйшых людзей, якія вядуць вас у імклівае жыццё дваццаць першага стагодзя.
Нам прыемна, сябры, што вы актыўна падтрымліваеце свой родны часопіс, сябруеце з ім, выпісваеце і чытаеце яго. І мы, рэдакцыя, вырашылі пазнаёміць вас з некаторымі даўнейшымі старонкамі “Вясёлкі”.
Веру, “Вясёлка” была, ёсць і будзе верным сябрам юных нашчадкаў Беларусі. А яе супрацоўнікі і аўтары будуць нястомна пракладваць духоўныя сцяжынкі да вашых сэрцаў.
Уладзімір ЛІПСКІ,
галоўны рэдактар часопіса “Вясёлка”, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі.
Паважаныя рэдактары часопіса!
Дзіцячая бібліятэка імя Л.Талстога г.Полацка праводзіць акцыю «Віншуем Вяселку з юбілеем!» З 19 па 24 сакавіка ў нас адбудзецца «Тыдзень дзіцячай кнігі». Мы жадалі б, каб нехта з вас прыняў удзел у гэтым святкаванні. Запрашаем да нас у госці ў любы дзень святочнага тыдня. Просім адказаць, хто і на якіх умовах зможа прыехаць да нас. Чакаем адказу.
З вялікім жаданне прымем удзел у цудоўнай акцыі.Тэлефануйце: 204-62-83, 8029-111-86-32.
З надыходзячым святам!!! Усяго вам найлепшага, радуйце нашых дзетак і далей! Няхай гучыць беларускае слова і жыве наша родная мова!!!