Беражыце зямлю і неба
Вторник, 7.02.2012 20:18. Рубрика: Вершы
Нам цёпла ў свеце дабрыні:
Тут сонца матчынай усмешкі,
Пасмнасць зорнай вышыні,
Прывабныя лясныя сцежкі.
І хто ж не любіць ясных дзён,
Калі жаўрук спявае шчыра?
Званок вясны усім чуцён.
Мы – дзеці дружбы,
Мы – дзеці міру!
І самі будзем берагчы
І кожны кут, і кожны лісцік –
Ад цемры вечнае начы,
Адкуль няма нікому выйсця.
Няхай збіраюць пчолы мёд,
Вінтоўкі будуць толькі ў ціры.
Сябры, ідзіце ў карагод:
Мы – дзеці дружбы,
Мы – дзеці міру!
Эдзі Агняцвет