Жыві доўга, мама!
Воскресенье, 5.02.2012 08:38. Рубрика: Навіны "Вясёлкi"
Жыві доўга, мама!
Заплюшчу вочы, прыслухаюся – і чую мамін голас. Яго не зблытаеш ні з адным іншым голасам. Ён родны – ад першай калыханкі і першай казкі ў маім жыцці.
Я яшчэ не ўмела гаварыць, ды мама разумела мяне без слоў. Угадвала, што я хачу, што ў мяне баліць. Абдымала, туліла да грудзей, і я супакойвалася, усміхалася, гледзячы ў яе ласкавыя вочы.
Мама вучыла мяне хадзіць, падарыла мне першую кніжку. Прывяла за ручку ў дзіцячы сад, а пасля – у школу. І цяпер я кожны дзень адчуваю цяпло яе сэрца і душы.
Гэтага цяпла ў мае мамы, Дзік Алены Васільеўны, хапае і для іншых людзей: яна працуе медсястрой.
Жыві доўга і шчасліва, мама!
Наташа Дзік.
г. Мінск, СШ № 152.