Дзед-госць
Пятница, 3.02.2012 08:05. Рубрика: Навіны "Вясёлкi"
У нас з’явілася новая рубрыка «Рэтра.“Вясёлцы” – 55«. Сёння мы прапануем Вам, дарагія чытачы, верш з першага нумара «Вясёлкі» за 1966 год
Якуб Колас
Дзед-госць
Ходзіць дзед белабароды
Полем, лесам, пералескам,
Засцілае рэчкі лёдам,
Брыльянцістым снежным блескам.
Дзеда ўсюды носяць ногі,
І к нам прыйдзе на хвілінку
Адпачыць крыху з дарогі,
Важна сеўшы на ялінку.
А ялінка!.. Чаго толькі
На яе няма галінках!
Свецяць зоркі і вясёлкі
У бліскучых павуцінках.
Дык рассунем кола шырай,
Патанцуем на памосце,
Песняй звонкай, песняй шчырай
Прывітаем дзеда-госця.