Нос і мароз
Четверг, 2.02.2012 22:05. Рубрика: Вершы
Ганад Чарказян
Нос і мароз
І шчыраваў мароз.
Надыхаўся нос марозу
І ў хату яго прынёс.
Мароз пра цяпло не марыў,
Сагрэўся мароз даўно.
І тут жа воблачкам пары
Вылецеў праз акно.
Вятры яго ў гурт запрасілі,
Зноў сілу адчуў мароз.
А там, дзе мароз у сіле, –
Ратуйся, хавайся, нос!
Нос клікаў, маліў кагосьці,
Хаваўся ў махнаты каўнер.
Мароз аж збялеў ад злосці,
Быў люты мароз, як звер.
Мінулі вясна і лета,
Даўно ўжо не злосны мароз,
Але ад яго дагэтуль
Яшчэ ўсё хаваецца нос.
З курдскай мовы пераклаў Казімір Камейша.