Рэжым дня
РЭЖЫМ ДНЯ – ГЭТА НЕ ГУЛЬНЯ.
ЁН ПАТРЭБНЫ ЎСІМ –
І ВЯЛІКІМ, І МАЛЫМ.
Ёсць у кожнага рэжым.
Ёсць у таты ён і ў мамы.
Хоць маленькі я зусім,
Ды сябрую з ім
Таксама.
Каб усё было ў парадку,
Ложак свой я засцялю,
А затым зраблю зарадку
І дрымоту праганю.
Без падказкі,
Без прынукі
Тварык мыю я і рукі.
А яшчэ – няма сакрэту –
Чышчу зубы “Блендаметам”.
І – бяжком на кухню прама,
Дзе гатуе кашу мама.
Кашу есці з бутэрбродам
Раніцай гатоў заўсёды,
Як і з мамаю ў дзетсад
Кожны дзень ісці я рад.
Ды адна бяда, здаецца:
Мама ў ім не застаецца,
Ды й не можа заставацца,
Бо спяшаецца на працу.
Гульні розныя нам ладзіць
Выхавацелька ў дзетсадзе.
Тут, у садзіку сваім,
Мы абедаем і спім.
А пасля чакаем там
Мы пад вечар любых мам.
І ўжо кожнаму вядома:
Цэлы вечар будзем дома
Ля камп’ютара сядзець
Ці то мульцікі глядзець…
Толькі калыханкай зможа
Мама нас загнаць у ложак!
Тэкст Анатоля ЗЭКАВА
Малюнкі Уладзіміра ЖУКА