Выратавалі верабейку
Аднойчы я вярталася са школы. Лютаваў мароз. Дзьмуў халодны вецер. Непадалёку ад дома я заўважыла верабейку: ён нерухома ляжаў на снезе. Такі няшчасны, бездапаможны. Я зняла рукавічку, паклала ў яе верабейку і хутчэй пабегла дадому.
З мамай пачалі ратаваць верабейку. Зрабілі з ваты гняздо, каб яму было цяплей. Але ўсё дарэмна: верабейка не варушыўся. “Замёрз, напэўна”, — уздыхнула мама. Слёзы самі закапалі з маіх вачэй. І тут, як у казцы, адбыўся цуд: пушысты камячок уздрыгнуў, расплюшчыў вочкі. Мы напаілі, накармілі верабейку. Пад вечар ён ужо мог хадзіць і ўзмахваў крыльцамі.
Жыве наш верабейка! Недзе праз тыдзень мы выпусцілі яго на волю. Разам з іншымі птушкамі ён дачакаецца вясны і весела зачырыкае ў нашым двары.
Яна Прымак
г. Гродна, СШ № 31
Дзякуй, Д/З зрабиу