Смяшынкі
Вторник, 25.01.2011 13:18. Рубрика: Хвілінкі-весялінкі
Супакоіла
Да хлапчукоў падышла Святланка.
– Мы з дзяўчынкамі не гуляем! – заявілі хлапчукі.
– Са мной можна, – супакоіла іх Святланка. – Бабуля сказала, што ў мяне мужчынскі характар.
Міхась Сліва
Чым кормяць сабачку?
Настачка ўбачыла ў двары сабачку і просіць:
– Дзед, купі мне такога сабачку.
– А чым ты яго будзеш карміць?
– Лыжкай.
Уладзімір Шулякоўскі
Загадки
Цвіту ўсё лета я,
жыву звычайна ў жыце.
Нашу хлапечае імя.
Як зваць мяне,скажыце?
Не дом, але з акенцамі,
не птах, а крылы мае.
Як разбяжыцца па зямлі –
высока ў неба узлятае.
З вялікім задавальненнем паглядзела відэа з прэзентацыі акцыі ў Дзяржынску.Вельмі хацелася б папрысутнічаць, але здароўе крыху падвяло.Цікава, а куды акцыя перамясцілася далей?
З вялікім задавальненнем паглядзела відэа з прэзентацыі акцыі ў Дзяржынску.Вельмі хацелася б папрысутнічаць, але здароўе крыху падвяло.Цікава, а куды акцыя перамясцілася далей?
Людміла, зараз акцыя «Чытаем разам» праводзіцца ў Рэчыцы.