Лучынка
З «Лучынкай» паволі ў зімовую ночку
З хаты да хаты пойдзем шукаць,
Мабыць, забыты людзьмі у куточку,
Хлопец-сіротка дзе хоча чытаць.
Можа, дзяўчына, спраўшы кудзельку,
Будзе ў запечку маркотна сядзець
Або ў зімовую нудну нядзельку
Праз выбіту шыбу на поле глядзець.
Падойдзем да іх мы з «Лучынкай», посвецім,
Аб роднай старонцы сцікавіма іх,-
Можа, з «Лучынкай» іскры разнецім
Ў думках і ў сэрцах сіл маладых.
І мо з «Лучынкі» іскры гарачы
Асвецяць цёмны хлопцаў куток
І распраменяць вочы дзяўчаці, —
Ахвотней сядзе прсці лянок.
Паволі, ціха, у роўнай меры
Будзем з «Лучынкай» наперад спяшаць —
З вёскі ў вёску, праз кожныя дзверы
Клікаць, каб моладзь святло выйшла ўзяць.
Моладзь, вы — сіла ў кожнае хаце,
Вы — сонейка, радасць для бацькі, для маці,
Вучыцесь, старайцесь, багаццесь у сілы,
Бо жджэ вас з надзеяю край наш радзімы.
1914
Цётка (Алаіза Сцяпанаўна Пашкевіч)