Хвілінкі-весялінкі
Воскресенье, 15.01.2012 23:27. Рубрика: Навіны "Вясёлкi", Хвілінкі-весялінкі
1. Адгадайце, назвы якіх зімовых птушак і звяроў зарыфмаваны:
Птушкі зімняе пары
Зноўку прыляцелі.
Нібы яблычкі, угары,
Пад страхой паселі.
А пазнаў іх, гавары:
Гэта ж нашы … !
Адказ: снегіры.
Белы, белы кажушок
Узімку апранае.
Белым, белым, як сняжок,
Хвосцікам матляе.
Хоча, хоча белым быць,
Белым, непрыкметным,
Бо яшчэ як … жыць:
Белым – узімку, шэрым – летам.
Адказ: заяц.
Хутка бегаюць звяркі
За здабычай у лесе.
Толькі ёсць там пан такі,
Што не хоча есці.
Тоўсты, да бярлогі ледзь
Ён дапоўз, і спіць….
Адказ: мядзведзь.
2. Складзіце з прапанаваных літар словы, без якіх мы не ўяўляем навагодняе свята:
акле лютса накрупада рыкіша.
Адказ: елка, салют, падарунак, шарыкі.