Жыла-была яліначка
Пятница, 13.01.2012 12:03. Рубрика: Вершы
Жыла-была яліначка,
У хвойнічку расла,
Зімой і летам стройная,
Зялёная была.
Мяцеліца ёй песеньку
Спявала: “Баю-бай!”,
Сняжком яе атульвала:
“Глядзі не замярзай!”
Пужлівы зайка шэранькі
Вакол яе скакаў,
Падчас і воўк, сярдзіты воўк
Трушком тут прабягаў.
Сняжок у лесе сцішаным
Пад полазам рыпіць,
І конік жвавы сівенькі
Спяшаецца, бяжыць.
Імчацца лёгка саначкі,
А ў санках мужычок
Вязе для нас яліначку,
Паклаўшы на бачок.
І вось яна, прыбраная,
На свята к нам прыйшла
І шмат пацехі, радасці
Для дзетак прынясла.
Сл. З. Аляксандравай
Муз. М. Красева
Перакл. В. Жуковіча
Узята з kazki.by