Калі захочаш, усё зможаш
Агнета жыла на востраве Готланд ў старажытым горадзе Вісбю. Дзяўчынка была прыроджанай калецыянеркаю. Толькі навучылася хадзіць, як ужо цягнула ў хату то каменьчыкі незвычайнай формы, то мяккія птушыныя пёркі. А падрасла, дык вельмі ёй стала даспадобы гузікі. А пазней і свечнікі. Марыла Агнета стварыць свой музей, але не было ў яе асобнага пакойчыка, куды б маглі прыходзіць людзі. І тады стала выстаўляць дзяўчынка свае экспанаты на падваконні. А людзі, што крочылі гэтай вуліцай, любаваліся імі. Экспазіцыі мяняліся, і ахвотных прайсціся паўз музейнае акно было шмат. Сталі казаць, што Агнета ідэю ўзяла з паветра. Было гэтае паветра, вядома ж, не толькі з кіслародам, але і з захапленнем. Паслядоўнікаў у Агнеты з’явілася шмат. І цяпер у Вісбю чароўныя вокны-музейчыкі вабяць турыстаў з усяго свету.
Падрыхтавала Аксана Спрынчан