Дабро прыносіць дабро
Жыў у прыгожай вёсачцы (а ішных у Швецыі і не бывае) хлопчык Стэфан. Ён вельмі любіў сваю краіну і штодзень узыдамаў каля свайго дамка сіні сцяг з жоўтым крыжам. Стэфан быў упэўнены, што гэта яшчэ адно сонечнае неба, якое бароніць яго. Хлопчык быў надзвычай цікаўны: ён з ахвотай і бацьку дапамагаў у полі, і ў лесе грыбы збіраў, і прыглядаў за малодшай сястрычкай Улай. А яшчэ ён вельмі любіў чытаць, але грошай на кнігі ў бацькоў не ставала. І вось аднойчы, гуляючы ў лесе, Стэфан знайшоў зялёную галінку і сарваў яе сястрычцы. Прынёс Уле, а ўсцешыў бацькоў. Яны запыталіся, дзе расла галінка, і назаўтра пайшлі ў лес па ягады. Бо была гэта, як выстветлілася, галінка чарніцаў. Не адзін дзень збіралі ўсёй сям’ёю чорныя ягады на зялёных галінках. Але ж назбіралі столькі, што змаглі прадаць і набыць Стэфану кнігі. Шмат якімі ведамі ўзбагаціўся хлопчык, стаў знакамітым і заможным. Але па-ранейшаму ўздымаў каля свайго дамка сіні сцяг з жоўтым крыжам і казаў сваім дзецям: “Галоўнае ў жыцці – знайсці зялёную галінку”.
Падрыхтавала Аксана Спрынчан