Свісток
Пятница, 6.01.2012 13:28. Рубрика: Вершы
Доўга ныў Кузьма,
Каб свісток купілі.
– Лепшага няма, –
Дзеці ўсе хвалілі.
Логіка свая,
Дык сказаў з даверам:
–Буду, тата, я
Мі-лі-цы-я-не-рам!
Свіснеш у двары,
І не пройдуць міма –
З кожнага бяры
Потым штраф грашыма.
Строгі ён, Кузьма,
Атакуе з ходу –
І бацькам няма
Ад яго праходу.
Грошай накапіў,
Весела хлапчынку
Просіць, каб купіў
Тата і дубінку.
Бегае трушком,
Свістам двор свой будзіць –
І Кузьму Свістком
Называюць людзі.