Новы год на выставе дзіцячай кнігі
Падчас спецыялізаванай выставы «Книжки в штанишках» у Дзіцячай гасцёўні ладзяцца сустрэчы з пісьменнікамі і супрацоўнікамі дзіцячых часопісаў. З 17 гадзін штодзённа прыходзіць чарга часопіса “Вясёлка”. 2 студзеня нават сапраўднае зімовае наадвор’е не перашкодзіла дзецям сабрацца ў гасцёўні.
Наогул на выставе ў другі дзень года наведвальнікаў было не менш як звычайна. Бо засталося толькі тры дні працы выставы.
Перад сустрэчай малодшыя сябры “Вясёлкі” глядзелі мультфільмы. Увечары ў гасцёўню прыйшла намеснік галоўнага рэдактара “Вясёлкі” Анастасія Віктараўна Радзікевіч. Яна пазнаёмілася з усімі дзецьмі і павіншавала з Новым годам. З яе дапамогай дзеці трапілі ў свет беларускай казкі. І адначасова праверылі свае веды па беларускай мове. Удзельнікам актыўна дапамагалі бацькі. Таксама разам з бацькамі разгадвалі загадкі, рашалі лагічныя задачы. У вясёлых конкурсах удзельнічалі нават самыя маленькія з прысутных дзяцей.
У якасці прызоў усім удзельнікам дасталіся аўдыёкнігі, часопісы, альбомы і іншыя падарункі ад “Вясёлкі”. Анастасія Віктараўна запрасіла дзяцей і надалей наведваць сустрэчы з “Вясёлкай”.
Ліна ЧАРНЯЎСКАЯ,
фота аўтара