Пятница, 23.12.2011 12:01. Рубрика:
Вершы
Белым кілімам укрылася поле,
Белыя яблыні, ліпы, таполі.
Так нечакана за ноч намяло,
Што патанула ў снезе сяло.
Сцежка да школы як быццам прапала,
Нават машыны ўсе пазамятала.
Кажа бабуля: “На год ураджайны!
Хопіць улетку работы камбайнам”.
Нэля ЧАРНЯЕВА
Смалявіцкі раён,
Азярыцкаслабадская СШ