Вершы
Вторник, 25.01.2011 14:45. Рубрика: Вершы
Родная мова
У горадзе,
Між ніў жытнёвых,
У важным доме,
Сціплай хаце
Не забывайце
Роднай мовы –
Для нас навек яна,
Як маці.
Каб свет
Чароўнай прыгажосці
Вас ні на момант
Не пакінуў,
Шануйце мову
Не як госцю,
А як матулю,
Гаспадыню.
Ігнат
Мікалай – Ігнатаў брат –
Служыць на граніцы,
І таму заўжды Ігнат
Братам ганарыцца.
Службу добра брат нясе,
Мір вартуе мужна,
Каб жылі спакойна ўсе,
Працавалі дружна.
На значках, што носіць брат,
Слова ёсць “Выдатнік”.
Хоча вырасці Ігнат,
Стаць такім салдатам.
Міхась Пазнякоў