Бабуліна прымаўка
Вторник, 20.12.2011 06:47. Рубрика: Хвілінкі-весялінкі
Зверце ваш адказ на прымаўку ў мінулым нумары “Вясёлкі”. Абдзерці як ліпку – значыць, адабраць усё поўнасцю, начыста. Чаму ж для параўнання выбралі менавіта гэтае дрэва – ліпу? Вы не памятаеце, а бабуля можа прыгадаць той час, калі з лыка, ліпавай кары, плялі лапці.
А цяпер зімовае заданне ад бабулі. Прыгадайце, што робіць на дарозе завіруха, і адгадаеце яшчэ адну цікавую прымаўку: сляды …….
Маргарыта ПРОХАР