Выстаўка-кірмаш «Книжки в штанишках» спадабаецца і дарослым, і дзецям
Арганізатары плануюць прыцягнуць шырокую ўвагу грамадскасці да зніжэння цікаваўнасці дзяцей да чытання кніг. Адсутнасць цікаўнасці не спрыяе развіццю духоўнасці ўсяго нашага грамадства. Больш за тое, гэта можа стаць сапраўднай гуманітарнай катастрофай у будучым.
У выстаўцы прымуць удзел беларускія і расійскія выдавецтвы дзіцячай кнігі і дзіцячыя перыядычныя выданні, кнігагандлёвыя арганізацыі. У наведвальнікаў будзе магчымасць пазнаёміцца з навінкамі беларускіх і вядучых расійскіх выдавецтваў і набыць іх па мінімальнай цане. Таксама будуць прадстаўлены і дыскі з апошнімі версіямі навучальных праграм.
Дарэчы, гасцей выстаўкі-кірмашу чакае насычаная культурная праграма. Пройдуць
сустрэчы з пісьменнікамі Андрэем Смятаніным, Андрэем Жвалеўскім, Яўгеніяй Пастарнак, Ганнай Красніцкай, Аленай Міхаленка, Аркадзем Груздовым, Аленай Піменавай, пісьменнікам і аўтарам-выканаўцам Таццянай Дашкевіч і іншымі.
Сапраўдныя мастакі дадуць урокі малявання на шарах і выразання з паперы, адкрыюць сакрэты карыкатуры, калажы і стылю манга. Жадаючыя змогуць паўдзельнічаць у роспісы вялікіх папяровых хатак, усталяваных на адмысловай гульнявой пляцоўцы і паглядзець выставу кніжнай ілюстрацыі вядомага беларускага мастака Аксаны Аракчэевай.
Дзеці і дарослыя змогуць убачыць спектаклі лялечнага тэатра «Батлейка» і тэатра «Лад», наведаць гала-прадстаўленне і ўзнагароджанне пераможцаў фестывалю дзіцячага чытання «Дзеці. Бібліятэка. Кнігі », калядныя прадстаўленні, пагутарыць з артыстамі Аляксандрам Ждановічам (Маляваныч), Яўгенам Піменавым, Яўгенам Цярэшкам. Юных наведвальнікаў выстаўкі чакаюць Дзед Мароз, а таксама гульні, конкурсы, віктарыны з сюрпрызамі і падарункамі для пераможцаў і ўдзельнікаў. І гэта далёка не ўся культурная праграма.
Праграма выстаўкі-кірмаша (запампаваць)
Парадак работы выстаўкі:
Выстаўка адбудзецца па адресе:
г. Мінск, ул. Казлова, 3. Палац мастацтваў (ст. метро «пл. Перамогі»).
Уваход для наведвальнікаў адкрываецца ў 10-00.
Афіцыйнае адкрыццё адбудзецца 27 снежня ў 12-00.
Час работы:
27-30 снежня, 2-4 студзеня: 10-00 – 19-00
31 снежня, 5 студзеня 10-00 – 15-00
1 студзеня – ВЫХАДНЫ
Я вельмі рада, што ўсе мы зможам паглядзець адзін на аднаго, пагаварыць, абмеркаваць нашы планы і парадавацца нашым поспехам.
Хай выстава-кірмаш «Кніжкі ў штоніках» жыве і квітнее доўгія гады!
Андрэй Жвалеўскі, пісьменнік, лаўрэат міжнародных літаратурных прэмій:
— Добрая справа — заўсёды прыемна. А калі яна здзяйсняецца ўпершыню, то атрымліваецца нешта накшталт дня нараджэння. 27 снежня як раз і здарыцца такое свята — адкрыецца першая ў Беларусі дзіцячая кніжная выстава «Кніжкі ў штоніках». Я яшчэ не ведаю дакладна, што там будзе, але прадчуваю нешта цікавае і прыемнае. Мы з Яўгеніяй Пастарнак будзем там, і прывядзем з сабой усіх знаёмых и сяброў. І вас таксама запрашаем. Свята так свята!
Андрэй Смятанін,пісьменнік, лаўрэат міжнародных літаратурных прэмій:
— Мне здаецца, што становішча, у якім знаходзіцца зараз дзіцячая кніга і дзіцячае чытанне, такое, што аб гэтым трэба казаць, крычаць, біць трывогу. І пачынаць нешта рабіць. Усім разам. Выстава-кірмаш «Кніжкі ў штоніках» — спроба нешта зрабіць. Дай Бог, каб гэта добрае пачынанне паспяхова развівалася!