Кітайская народная мудрасць
Малюючы змяю, дамаляваць ёй ногі.
Значыць: рабіць нешта непатрэбнае, што сапсуе ўсю справу.
Адзін з вучняў мастака першым выканаў заданне: намаляваў змяю. Мог атрымаць падарунак. Паглядзеўшы, што астатнія яшчэ працуюць, ад няма чаго рабіць, – дамаляваў змяі ногі. У гэты час другі вучань закончыў свой малюнак і атрымаў падарунак. Сказаўшы пры гэтым, што ў змей ног не бывае!
Вучыцца і час ад часу паўтараць тое, што ведаеш, ці ж гэта не прыемна?
Падбярыце беларускую прымаўку, такую ж па сэнсе.
Адзін іерогліф — тысяча залатых.
Цінь Люй Бувэй склаў літаратурны зборнік. Кніга называлася “Люйшы Чуньцю”, і ў ёй – дзвесце тысяч іерогліфаў. Люй Бувэй быў задаволены і прапанаваў тысячу залатых манет таму, хто зможа дадаць альбо выкрасліць з напісанага хоць бы адзін іерогліф. Зразумела, такога чалавека не знайшлося.
Патлумачце сэнс кітайскай мудрасці.
Сябры, свае адказы прысылайце ў рэдакцыю. Найбольш цікавыя лісты будуць адзначаны падарункамі ад пасольства Кітайскай Народнай Рэспублікі.