Суббота, 12.11.2011 15:45. Рубрика:
Вершы
Мчыць машына, дым з трубы –
З дзедам едзем у грыбы.
Шмат грыбоў у нашым лесе,
Шмат і ў кош мой іх улезе.
Назбіраю сто ці дзвесце,
Каб і тата мог пад’есці.
А яшчэ грыбоў на ўзгорак
Пакладу я – для вавёрак,
Каб і тут было каму
Харчавацца ўсю зіму.
Андрэй Хадановіч