Наша любоў
Пятница, 11.11.2011 15:20. Рубрика: Вершы, Навіны "Вясёлкi"
Мы пра сваю любоў гаворым мала,
Ёй цяжка сваё імя вымаўляць –
На нашы вусны свежасць, як раса, апала,
Душа ў бязмежнасць крылы можа ўзняць.
Яна жыве не ў чулых гуках нейкіх,
Вядомы ёй гарматны гром баёў.
Але яна, нянавісць знішчыўшы навекі,
Абдыме некалі ўвесь свет і ўсіх сяброў.
Мірдза Кемпэ
Пераклаў Максім Танк