Настаўніца
Пятница, 11.11.2011 12:16. Рубрика: Вершы
Цішыня на ўроку.
Дзеці з самай раніцы
Ловяць пільным зрокам
Кожны рух настаўніцы.
Вырастуць не хісткімі,
А пакуль схіляюцца
Над сваімі сшыткамі,
Ў літары ўглядаюцца.
Быццам сачыненне
Пішуць першакласнікі –
Будучыя геніі,
Будучыя класікі.
Мякка льецца голас
Першай іх настаўніцы.
З вокнаў роднай школы
Свет вялікі ўбачыцца.
Юрась Свірка