КОЦІК І МЫШКІ
Воскресенье, 16.10.2011 09:35. Рубрика: Навіны "Вясёлкi"
КОЦІК І МЫШКІ
Словы Анатоля ЗЭКАВА
Коцік шэры у кватэры
Са сцяны сарваў шпалеры.
То ж здалося штосьці Коцю,
Што мышэй за сценкай процьма.
Прыпеў: Мяў-мяў-мяў,
Ой, сарваў,
Мяў-мяў-мяў,
Ой, сарваў.
Ноч вачэй не зводзіў Коця,
Ад сцяны не адыходзіў,
У засадзе, у зацішку,
Ўсё чакаў у госці мышку.
Прыпеў: Мяў-мяў-мяў,
Ой, чакаў,
Мяў-мяў-мяў,
Ўсё чакаў.
Мышкі тое адчувалі
І вачэй не паказалі.
Пазяхаў кот у самоце —
Галадаў без мышак Коця.
Прыпеў: Мяў-мяў-мяў,
Пазяхаў,
Мяў-мяў-мяў,
Галадаў.