Суббота, 1.10.2011 07:05. Рубрика:
Вершы,
Навіны "Вясёлкi"
Будаўнік, мантажнік, слесар,
Вас я рад заўжды вітаць.
Многа розных ёсць прафесій,
Трэба мне адну абраць.
Ганаруся касманаўтам,
Ганаруся мараком,
Ганаруся родным татам –
Ён працуе мастаком.
Ганаруся шчыра ўсімі,
І пашана ўсім мая,
Апрача, сказаць павінен,
Лежабокі-гультая.
Міхась Пазнякоў