Жалейка
Пятница, 30.09.2011 23:26. Рубрика: Вершы
Гук жалейкі – пяшчотны і чысты,
З паэтычнай душой у суладдзі.
Ён, як голас крыніц, серабрысты,
Як мелодыя ветру ў квітнеючым садзе.
О, жалейка!
Яе песні – вясёлцы і зоркам,
Яе песні – малому дзіцятку,
Яе песні – рацэ і пагоркам
І на пашы вясковаму статку.
О, жалейка!
То святлом адаб’ецца ў паглядзе,
То слязінкаю блісне на вейках.
Во: мелодыя ветру ў квітнеючым садзе…
О, жалейка!
Леў Гольдберг