Віншуем лаўрэатаў!
Рашэннем рэдакцыйнай калегіі вясёлкаўская прэмія імя Васіля Віткі за 2010 год прысуджаецца:
паэту Міколу Мятліцкаму – за вершы “Верасень”, “Летняе жаданне”, “Ясева просьба” /№ 9/, “Вуж” (№ 11);
пісьменніку Паўлу Саковічу – за апавяданне “Тапорная работа” /№ 4/, верш “Нос і акуляры” /№ 12/, загадкі /№ 5/;
мастачцы Анастасіі Лебядзінскай – за малюнкі да нарысаў пра раёны Гродзенскай вобласці /№ 1 – 5/ і афармленне вокладак “Вясёлкі” (2010 год).
Трэці год адзначаюцца імянной прэміяй Уладзіміра Ліпскага, галоўнага рэдактара часопіса “Вясёлка”, юныя аўтары – за лепшыя творы.
Лаўрэаты прэміі за 2010 год:
Ангеліна Статкевіч, вучаніца гімназіі № 22 г. Мінска – за казку “Як чарапашкі ў госці хадзілі” /№ 3/, малюнак “Дом-замак” (№ 2), малюнкі-аплікацыі “Фарбы восені чароўнай” /№ 10/;
Саша Бобрык, вучань СШ № 2 г. Дзяржынска – за верш “Родная Беларусь” (№ 2).