I куры не шэпчуць…
Понедельник, 26.09.2011 13:18. Рубрика: Навіны "Вясёлкi"
Праверце, ці правільна вы адгадалі бабуліну прымаўку ў мінулым нумары “Вясёлкі”. Яна гучыць так: і куры не шэпчуць. Абазначае – нічога не чуваць. Але пры чым тут куры, якія і так не ўмеюць ні гаварыць, ні тым больш шаптаць? А гэта добры вясковы каламбур. Мелася на ўвазе: ніхто нічога не гаворыць пра каго-небудзь, нават – маўклівыя куры. І куры не шэпчуць – так скажа бабуля суседу, калі ён запытаецца, ці сакрэтнічаюць пра яго за спіной.
А вось яшчэ адна цікавая бабуліна прымаўка, якую трэба разгадаць вам. Для гэтага дастаўце ў словы патрэбныя літары: на …дзеі і шап.. га….
Маргарыта Прохар
На злодзеі і шапка гарыць