Народнаму паэту Беларусі Нілу Гілевічу споўнілася 80 гадоў
Пятница, 23.09.2011 07:30. Рубрика: Вершы, Навіны "Вясёлкi"
Родная мова
Мова родная мая ты,
Што і дзедавай была!
Мова мамы, мова таты,
Мова нашага сяла!
Ты звініш, калі я ўранку
Чую песні за акном,
І журчыш, як баіць байку
Мне бабуля перад сном.
Разгарну буквар вясёлы –
Зноў са мной гаворыш ты,
Мілагучная заўсёды,
Як званочак залаты!
Ліса без хваста
Аднойчы нейк Ліса, кума Ваўкова,
Спаткалася з сабакам выпадкова,
І ў іх такая бойка адбылася, –
Што без хваста красуня засталася.
Ад той пары яна куртатай ходзіць
І ўсім лісіцам і ваўкам даводзіць,
Што без хваста ёй нават болей выгад:
Зручней, лягчэй і прыгажэй на выгляд.
Ніл Гілевіч
Народнаму паэту Беларусі Нілу Гілевічу споўнілася 80 гадоў.
Віншуем юбіляра, жадаем здароўя, новага шчодрага плёну на творчай ніве!