Среда, 21.09.2011 20:31. Рубрика:
Хвілінкі-весялінкі
Не толькі мы расцём,
і дрэвы падрастаюць.
Вясновы вадаём
галінкі абдымаюць.
Разгортваюцца дні,
трапечацца лістота.
Праменьчыкі крані –
абудзіцца прырода:
ў яе на далані
ты – рoдная істота.
Сцяжынка як ручнік:
трава аб тварык трэцца…
Скажы, а як завецца
айчынны мацярык?
Сяргей Панізнік