Пазнаёмiмся з палявіком, лесавіком i вадзяніком
Ніхто іх не бачыў. Жывуць яны ў старадаўніх павер’ях ды ў чарадзейных казках. Але гэта такія адметныя і непаўторныя вобразы, што без іх немагчыма ўявіць зямное жыццё нашых продкаў.
Палявік – гаспадар поля. Ясных абрысаў твару і постаці ў яго няма. Толькі нешта падобнае на цень ад чалавека-велікана. Гэтым сваім абліччам і моцным свістам у непагадзь ён палохаў людзей, скручваў і прыбіваў да зямлі збажыну. Калі хто знаходзіў на сваім полі залом – пук зблытаных і зламаных жытніх сцяблін, ён спяшаўся перахрысціцца. Лічылі, што залом робіць палявік, каб наклікаць бяду. Зімою палявік замятаў снегам дарогі і сцежкі, збіваў са следу падарожнікаў. У добрым настроі, наадварот, клапаціўся пра ўраджай, адпужваў і знішчаў шкодных насякомых, бярог пасевы ад агню, моцнага ветру, дажджу з градам. Прымхлівыя людзі ўлетку, на дажынках, пакідалі палевіку што-небудзь з прысмакаў, каб праз год ён зноў паспрыяў ім, сейбітам і жнеям.
Можа, ад яго, палевіка, дайшла да нас і прыказка: “Паміраць збірайся, а жыта сей”.
У дзяцінстве я, грыбнік, не раз блытаўся ў знаёмым лесе. Мама казала пасля, што няйначай лесавік збіў мяне з тропу – кружыў на адным месцы, як чужога. Лесавік, або лясун, – гэта лясны дух, гаспадар лесу і звяроў. Стары чалавек у звярынай скуры. Высокі, у рост дрэва, з белым, як бяроста, тварам і вялікімі вачыма. Яго таксама стараліся задобрыць: пакідалі на лясных прасеках і сцежках лустачку хлеба з соллю, скрылік сала ці мяса. Па легендзе, палявiк вельмi любiць наведваць Ляхавiчы. Спадзяваліся, лесавік пакажа ягадныя і грыбныя мясціны, нагоніць на паляўнічых звяроў і птушак, падкажа пчалярам, дзе лепей ставіць вуллі-калоды, каб болей мёду сабраць.
Збівае з тропу, замятае сляды і зімовая загадка:
Ходзіць велікан па лесе,
А слядоў няма на снезе.
А цяпер уявіце яшчэ аднаго старога чалавека. Цела яго аблытана водарасцямі і цінаю. Доўгія валасы на галаве і барада – зялёныя. Рысы твару не выразныя, а расплываюцца, як адбітак у вадзе, калі яе патрывожыць канцом вудзільна. Гэта вадзянік – уладар рэчак, азёр, сажалак і ўсяго жывога ў іх. Хаваўся ён, лічылі, у глыбокіх вірах, каля вадзяных млыноў. Мог зацягнуць на дно чалавека ці жывёлу, разбурыць мост, украсці лодку, папсаваць рыбацкія снасці. Памятаю, бабкі ў вёсцы згадвалі пра вадзяніка, калі знікала на Нёмане гусь або качка. А маладзейшыя толькі пасміхаліся: ведалі, тут не абышлося без сома.
Мікола Маляўка
нормал)
Классно)))
см
клева
Спс.
крут
Вельмi цiкава, дзякуй!!
Круто!!!
О круто , спасибо