Вавёрка
Среда, 31.08.2011 11:35. Рубрика: Вершы
Вось тады шчаслівая вавёрка
І тады вясёлая яна,
Калі побач ёсць арэхаў горка,
Сушаны грыбок з верацяна.
Глянь: яе дупляная кладоўка
Мае гаспадарскі добры лад.
Не забудзе, клікне і сяброўку
Да свайго гасціннага стала.
Вось яна ўжо сонцу на пацеху
Коціць лёгкай лапкаю арэх.
Можна прыдрамаць і на арэху,
Нават сонца ёй праспаць не грэх.
І замрэ на нейкую хвілінку,
І ў вачах акрэсліцца прыжмур.
Скача зноў з галінкі на галінку,
Покуль не заскочыць у зіму.