Колькі ж колераў у лета?
Вторник, 30.08.2011 10:41. Рубрика: Вершы
Колеры лета
У вясёлкі колер лета!
Ну а ў лета – колер кветак,
Колер возера і рэчкі,
Колер вераску і грэчкі,
І малінавай дзялянкі,
І бруснічнае палянкі,
І чароту,
І чабору,
І зялёны колер бору,
Колер пожні,
Колер сцежкі,
Колер першай сыраежкі,
І валошкі ў спелым жыце…
А цяпер, сябры, скажыце
Па сакрэце ўсяму свету:
Колькі ж колераў у лета?
Генадзь Аўласенка