Бабуліна прымаўка
Четверг, 4.08.2011 15:39. Рубрика: Хвілінкі-весялінкі
Спадзяюся, вы слухаецеся сваю бабулю, ёй не трэба паўтараць вам адно і тое некалькі разоў. А то пачуеце пра сябе: і вухам не вядзе! Менавіта гэта прымаўка была зашыфравана ў чэрвеньскім нумары “Вясёлкі”. Спытаеце, як можна не весці вухам? Бабуля, пэўна, пасмяецца, што вы так даслоўна зразумелі сэнс. Але ж і раскажа, што раней людзі заўважалі ў жывёл такія дзеянні, якія не можа выканаць чалавек. Напрыклад, конь, калі адчувае прысутнасць звера ці іншай небяспекі, вядзе вушамі. Таму і скарысталі адваротны сэнс – і вухам не вядзе, – калі гаварылі пра чалавека, які не рэагуе, не звяртае ўвагі на зварот да яго.
А цяпер – новае заданне ад бабулі. Перастаўце правільна словы ў сказе – і прачытаеце наступную бабуліну прымаўку.
Маргарыта Прохар