Вторник, 2.08.2011 18:41. Рубрика:
Вершы
Мне купілі самалёт.
Я цяпер – Арцём-пілот.
У аблоках я лятаю,
У руках штурвал трымаю
Пасажыры – кот і мішка,
Заяц, вожык і мартышка.
Рэйс у горад Магілёў,
А затым ляцім у Шклоў.
Кажа мама мне: “Арцём,
Вось і наш аэрадром!
Завяршылі мы палёт,
Час абедаць, мой пілот”.