Бабуліна прымаўка
Вторник, 25.01.2011 13:50. Рубрика: Хвілінкі-весялінкі
У бабуліным садзе намяло шмат снегу. Мы разам з ёю і дзядулем ледзь пракапалі сцежку да хлеўчука. Стамілася бабуля, паглядзела на гурбы снегу і сказала: “Зусім як кітайская сцяна!” Я здзівіўся: бабуля ніколі не была ў далёкім Кітаі. Адкуль жа ведае прымаўку? Яна адказала: трапныя слоўцы, як і людзі, гуляюць па свеце. А кітайская сцяна вядомая тым, што яны вельмі доўгая і высокая. Нездарма прымаўка мае значэнне “вялікая, неадольная перашкода”. Я паглядзеў на гурбы снегу і ўсміхнуўся: трапную бабуля падабрала прымаўку. А як справішся ты са снежным лабірынтам? Зрабі сваю сцежку да дома так, каб можна было прачытаць яшчэ адно мудрае выслоўе.
Маргарыта Прохар