Адгадайце загадкі ад Уладзіміра Мацвеенкі
Суббота, 23.07.2011 08:55. Рубрика: Навіны "Вясёлкi"
Мы адпачывалі.
Там, у Крыме,
Каштавалі
Вішні, персікі,
Алівы,
Фіялетавыя …..
Пасадзіў лазу,
Быццам абнавіў красу,
На якую шчодры сад:
Спее ў садзе
……..
На кусце
Мячык,
З мой кулак,
Расце.
Цераз плот
Глядзіць на двор
Сакавіты …….
4. – Бачыце, –
Смяецца Федзька, –
Вунь, на градцы,
Мікрарэдзька!..
Не згаджаецца
Барыска:
– То не рэдзька,
А …….