Лічылкі
Ішла кошка па раялі…
Ішла кошка па раялі,
Наступіла на педалі
I ад болю закрычала:
— Мяу!
Ішла кукушка міма сеці…
Ішла кукушка міма сеці,
А за ёй пішчалі дзеці.
Кук-мак, кук-мак,
Выбірай адзін кулак.
Ку-ку, ку-ку,
Прынімай адну руку.
Ішоў баран…
Ішоў баран
Па крутым гарам,
Вырваў траўку,
Палажыў на лаўку.
Хто яе возьмець,
Той вон пойдзець.
Ішоў кот праз сто варот…
Ішоў кот праз сто варот,
Дайшоў да канца,
Знайшоў кацяня,
Мяў!
Бегла курка па таку…
Бегла курка па таку,
Па зялёным табаку,
Ела сахар і мядок,
Адчапіся, каралёк.
Кінь, кінь, перакінь…
Кінь, кінь, перакінь,
Давай далей пабяжым,
Цераз воду і агонь,
Не дагоніць нас і конь.
Кацілася торба…
Кацілася торба
З высокага горба,
А ў той торбе
Хлеб, пшаніца.
З кім жадаеш
Ты дзяліцца?
Кацілася яблычка па агароду…
Кацілася яблычка па агароду
I упала прама ў воду.
Бульк!
Ляцеў воран…
Ляцеў воран
У трубу чорну.
Дым валіць —
Табе жмурыць.
Нітачка, іголачка…
Нітачка, іголачка,
Ці-ці-ці,
Уляці.
Раз, два, тры, чатыры, пяць…
Раз, два, тры, чатыры, пяць,
Выйшаў зайчык пагуляць,
А за зайцам — шэры воўк,
Воўк у зайцах знае толк.
Па матэрыялах сайта «Вершы для дзяцей»
вялики дякуй